Хэленэ Везендаль не ведае, што з ёй. Яна прыходзіць да свядомасці ў бальніцы з праваламі ў памяці, страціўшы здольнасць размаўляць і кантраляваць сваё цела. На зваротным шляху да жыцця яна сутыкаецца з чужой жанчынай, якой была некалі яна сама, са шлюбам на мяжы разрыву і дзецьмі, якія былі гатовы ісці сваім шляхам, але цяпер, заблытаўшыся, спыніліся. Гэты ні на што не падобны раман захоплівае дзякуючы сваёй унутранай дынаміцы і асабліва дзякуючы пераканаўчаму аповеду пра тое, як чалавек нанова вучыцца размаўляць. "Вялікі раман пра хваробу, мову і ідэнтычнасць" (часопіс “Literaturen”.).
|